Пастаўскі Парыж адсвяткуе 200-годдзе

Фота darriuss.livejournal.com

На свяце ўшануюць старажылаў, працоўныя дынастыі, юбіляраў, маладажонаў. Запланавана выстава-дэгустацыя выпечкі і гарбаты.

Праграма святкавання 200-годдзя вёскі Парыж

12.00–12.30 — паніхіда па забітых воінах і мітынг каля помніка воінам, што загінулі ў вайне 1812 года, з удзелам прыхаджан Асінагарадоцкай царквы, жыхароў вёскі Парыж і вучняў Навадруцкай і Казлоўшчынскай школ.

12.30-12-45 — урачыстае шэсце ў Парыжскі сельскі Дом культуры.

12.45 — 13.00 — сустрэча шэсця касцюміраванай групай каля міні-Эйфелевай вежы.

13.00–13.30 — выстава народных майстроў Казлоўшчынскага сельскага савета, выстава-дэгустацыя выпечкі і гарбаты, падрыхтаваная клубам «Парыжанка» Парыжскай сельскай бібліятэкі. Выстава дароў восені з тэматычнай экспазіцыяй. Фатаграфаванне з гістарычнымі персанажамі (шаблоны). Удзел прымаюць Навінкаўскі клуб-бібліятэка, клуб «Журавінка» Казлоўшчынскай сельскай бібліятэкі. Канцэртная праграма духавога аркестра Пастаўскага каледжа.

13.30–14.30 — тэматычная вечарына «Наш Парыж» з ушанаваннем старажылаў, працоўных дынастый, юбіляраў, маладажонаў. Канцэртныя нумары. Удзел прымаюць Пастаўскі краязнаўчы музей, гурток «Юны экскурсавод» Навадруцкай школы, Парыжскі сельскі Дом культуры, Гуцкі сацыяльна-культурны цэнтр і Навінкаўскі клуб-бібліятэка.

14.30 — 15.00 — канцэртная праграма народнага ансамбля беларускай песні «Маладзіца» Навасёлкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

20.00–24.00 — дыскатэка для моладзі ў Парыжскім сельскім Доме культуры.

Па матэрыялам, прадастаўленым начальнікам аддзела культуры Пастаўскага райвыканкама Аксанай САКАЛОВАЙ