Масленіца на крайняй Поўначы (Беларусі) — Асвея

Асвея — гарадскі пасёлак у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, налічвае крыху больш за тысячу жыхароў. Геаграфічна — гэта самы паўночны з буйных населеных пунктаў Беларусі. 15 кіламетраў на поўнач — і гэта ўжо тэрыторыя Расіі і Латвіі.

Сёлета свята Масленіцы ўпершыню прайшло ля берага Асвейскага возера, дарэчы, другога па велічыні пасля Нарачы. Акрамя святочных бліноў і вогнішча, жыхары забаўляліся катаннем на конях па лёдзе возера.